Выкарыстанне SMS-білетаў у Менскім метрапалітэне спыняецца 1 верасня



Выкарыстанне SMS-білетаў у Менскім метрапалітэне спыняецца 1 верасня.

„Па ініцыятыве аператара сотавай сувязі з 1 верасня спыняецца продаж SMS-білетаў на праезд у метрапалітэне з выкарыстаннем SMS-паведамленняў. Пропуск на станцыі для паездкі з выкарыстаннем SMS-білетаў ажыццяўляцца не будзе”, — паведаміла прэс-служба метрапалітэна.

Нагадаем, што для куплі SMS-білета неабходна адправіць SMS-паведамленне з тэкстам „1” на кароткі нумар 2255 мабільнага аператара life:). Кошт SMS-білета роўны кошту адной паездкі метро. SMS-паведамленне бясплатнае. Спісанне грошай з абаненцкага рахунку пры замове SMS-білета ажыццяўляецца пасля таго, як абаненту будзе дастаўлены SMS-білет.

Паводле інфармацыі прадпрыемства, у менскім метро жэтонамі і SMS-білетамі карыстаюцца каля 45% пасажыраў, магнітнымі картамі і бескантактавымі смарт-картамі — каля 15%, сумешчанымі з іншымі відамі транспарту праязнымі білетамі — каля 40%.

belapan.com