Выкіду аміяку ў Гомелі не было



Выкіду аміяку на Гомельскім хімзаводе не было. Аднак у жыхароў Гомеля – паніка.

0

Зранку карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра выкід аміяку на Гомельскім хімзаводзе. Маўляў, супрацоўнікі хімзаводу працуюць у супрацьгазах. А гомельцам непажадана выходзіць на вуліцы. Аднак, як паведаміў Радыё Рацыя намеснік дырэктара па вытворчасці Аляксандр Людкоў, выкіду аміака не было. Быў толькі пах гэтага газу. На дадзены момант усе няспраўнасці ліквідаваныя. А таму, як супакоіў Аляксандр Людкоў, жыхары Гомеля могуць не баяцца выходзіць на вуліцу. Афіцыйны адказ Гомельскага хімзаводу будзе пасля таго, як скончыць працу адмысловая камісія, якая вызначыць прычыны інцыдэнту.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель