Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам „віцебскіх перформансаў”



У судзе Віцебскага раёна 20 траўня вынесены прысуд палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомых як ўдзельнікі „віцебскіх перформансаў”.

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня.

Паводле матэрыялаў следства, група праводзіла лакальныя акцыі і перформансы і здымала на відэа. Ролікі яны публікавалі ў адкрытым доступе ў Інтэрнэце для ўсеагульнага агляду. Свае дзеянні каардынавалі з дапамогай групавых чатаў.

Суд прызначыў канчатковае пакаранне: Арцёму Латышаву – 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Кацярыне Макарэвіч – 3 гады і 6 месяцаў, Юліі Лабуновай – 3 гады і 6 месяцаў, Ірыне Пярцовай – два гады калоніі агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]