Выратавальнікі правялі свята ў цэнтры Гародні



Некалькі соцень гарадзенцаў сабраліся на свята выратавальнікаў і пажарных, што адбылося на Савецкай плошчы. Захапленнем для маленькіх жыхароў горада над Нёманам сталі пажарныя машыны і вопратка выратавальнікаў, а дарослыя гарадзенцы ўдзельнічалі ў розных конкурсах.

Пра акцыю распавядае Таццяна Яскевіч, кіраўнік цэнтра прапаганды гарадзенскага абласнога упраўлення МНС:

Тут у першую чаргу гульнявая забаўляльная праграма, як для дзяцей, так і для бацькоў. Конкурсы для дзяцей гэта, зноў жа, сямейныя конкурсы. Каб зацікавіць насельніцтва. мы заўсёды рыхтуем цікавыя прызы: у прыватнасці сюды прыедзе чырвоны пажарны лімузін, які будзе катаць удзельнікаў нашых конкурсаў, віктарын і так далей. Дзеці апранаюць касцюмы ратавальнікаў, можна пафатаграфавацца. Усё гэта бясплатна.

Для гарадзенцаў, што прыйшлі на свята выратавальнікаў – гэта ў першую чаргу свята для дзетак

Добрае свята. Карысна павучыць дзяцей бяспецы.

Для нас такія святы толькі дзеля таго, каб паказаць дзіцяці пажарную службу, саму пажарную машыну. Можа спадабаецца. Для нас тут галоўнае — эмоцыі дзіцяці.

Свята цягнулася больш за тры гадзіны і зацікавіла не толькі гарадзенцаў, але і гасцей горада, што рабілі здымкі з пажарнай тэхнікай.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня