“Выратаванне толькі ў калектыўным імунітэце”



Па апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у краіне лічба грамадзян, якія прайшлі поўны курс супрацькавіднай вакцынацыі набліжаецца да 2,5 мільёнаў – гэта значыць крыху больш за 24% насельніцтва. На весну запланавана дасягнуць 60%, але адмыслоўцы ўжо папярэджваюць, што з-за мутацыі віруса для выпрацоўкі калектыўнага імунітэта лепш прышчапіць не менш за 80% жыхароў.

“Выратаванне толькі ў калектыўным імунітэце”, – адзначыла лекар Вера Селюжыцкая:

– Напрыклад, вірус трапіў у мяне, я вакцынаваная. Я мела кантакт з чалавекам, які невакцынаваны, вірус у яго не патрапіць. І яшчэ адзін момант калектыўнага імунітэту, яго станоўчы фактар, гэта тое, што калі вірус і трапіць у чалавека, у імуннага, або ў неімуннага, то ён перадасца максімум толькі аднаму чалавеку. Вірус, які цыркулюе, дзе няма гэтага калектыўнага імунітэту, там адзін чалавек можа заразіць дзясяткі людзей.

Па стане на 16 лістапада, ў Беларусі за суткі зарэгістравана 1754 новых выпадкаў захворвання, 7 чалавек памерла і амаль 20 тысяч пацыентаў знаходзяцца пад наглядам медыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя