Вышыванку даўжынёй у вуліцу прадставяць у Гародні



Вышыванка даўжынёй у цэлую вуліцу. Яе зможам пабачыць у Гародні другога ліпеня – паведамілі БелТА ў Гарадзенскім абласным выканкаме.

Цэнтрам святкавання Дня Вышыванкі ў абласным цэнтры стане пешаходная вуліца Савецкая. Галоўная святочная сцэна размесціцца каля моладзевага цэнтру, дзе плануецца праца некалькіх пляцовак пад агульнай назвай “Азбука беларускага арнаменту”.

Разынкай фестывалю стане акцыя “Вышыванка даўжынёй у Савецкую вуліцу”, якую плануюць скласці з дзіцячых малюнкаў. Дзень Вышыванкі другога ліпеня адзначаць ва ўсіх раённых цэнтрах Гарадзеншчыны.