Выстава  макетаў “Помнікі і абеліскі Глыбоччыны”



У Глыбокім падчас святкавання Дня перамогі прайшла выстава  макетаў “Помнікі і абеліскі Глыбоччыны”. На галоўнай плошчы горада было выстаўлена дзесяць макетаў помнікаў не толькі забітым салдатам і партызанам у час Другой сусветнай вайны, але і габрэям, і мірным жыхарам. Усе яны былі расстраляныя каля вёскі Барок ля Глыбокага. Там пахавана звыш 27 тысяч ваеннапалонных вязняў лагера смерці Беразвечча, каля 200 італьянскіх салдатаў, знішчаных немцамі ў 1941-1944 гадах. Там жа заходзіцца і брацкая магіла вязняў яўрэйскага гета, дзе пахавана больш за 2 тысячы жыхароў Глыбокага і Глыбоцкага раёна, расстраляных у 1942 годзе.

Яшчэ ў Барку былі забітыя і пахаваныя  30 палякаў і тры ксяндзы за падтрымку польскага атыфашысцкага падполля.

А на вуліцы Чкалава ў Глыбокім знаходзіцца брацкая магіла вязняў 3-га яўрэйскага  гета, дзе пахавана каля 4,5 тысячы мірных грамадзян, расстраляных у 1943 годзе.

Таццяна Смоткіна

Фота аўтаркі