Выстава ў Нямеччыне, прысвечаная беларускім пратэстам



Да 24 кастрычніка трывае выстава ў Нямеччыне, якая распавядае пра беларускія пратэсты. Палітычны плакат пасля падзеў мінулага году набыў асаблівыя якасці: паказвае імкненне беларусаў да свабоды і дэманструе вольны дух. Выстава беларускіх плакатаў экспануецца ў нямецкім горадзе Эссене да канца кастрычніка. Падрабязнасці нам расказала прадстаўніца беларускай дыяспары Аляксандра, якая жыве у паўночнай Райн-Вестфаліі.

Яна прадстаўлена ў рамках праекта „Нямецки музей плакатаў”. Выстава грунтуецца на плакатах з сайта „культ-пратэст”. Усе гэтыя плакаты знаходзяцца ў вольным доступе. Адтуль было адабрана 52 плаката”.

Весці дыялог, як з мясцовымі арганізацыямі, так і мясцлвыми жыхарамі, распавядаць у розных формах пра падзеі ў Беларусі – такія задачы ставяць перад сабой прадстаўнікі дыяспар. У тым ліку нямецкая. Там таксама стаўку робяць на дапамогу беларусам у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя