Вызначаны інфекцыі, пры працы з якімі будзе штомесяцавая надбаўка



Вызначаны пералік інфекцый, пры рабоце з якімі работнікам аховы здароўя бюджэтных арганізацый устанаўліваецца штомесячная надбаўка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

У пералік уключаны інфекцыя, выкліканая каронавірусам COVID-19, блізкаўсходні рэспіраторны сіндром (MERS), халера, чума, гемарагічная ліхаманка Эбола.

Надбаўка ўстаноўлена работнікам аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу (удзельнічаюць у яе аказанні) пацыентам з інфекцыямі і кантактам першага ўзроўню і (або) працуюць ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 40 ад 20 красавіка 2020 года ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 красавіка бягучага года.

БелТА