Вызваленая Наталля Хершэ ўжо ў Швайцарыі



Цяпер ужо былая палітзняволеная Наталля Хершэ дала кароткае інтэрв’ю швейцарскім СМІ пасля прыбыцця ў Цюрых. Па словах Наталлі, з ёй усё ў парадку і псіхалагічна, і фізічна. Пра вызваленне ёй паведамілі а 6-й раніцы, і ў яе было мала часу, каб спакаваць свае рэчы. Умовы ўтрымання за кратамі яна называе «тыпова беларускімі».

Калі журналісты пыталіся ў яе пра катаванні, яна казала, што часта на працягу некалькіх дзён уключалі на высокую гучнасць радыё. Пра сваю актыўнасць яна зусім не шкадуе. Цытата: «Я абавязкова вярнуся ў Беларусь, гэта ўсё ж мая радзіма. Але я пакуль дакладна не ведаю, калі менавіта».

[manual_related_posts]