“Я не буду ад людзей адварочвацца…”



pomn2967Такімі, па ўспамінах сведкаў, былі апошнія словы прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі, сенатара Польшчы Рамана Скірмунта (1868-1939). 75 год таму ў Парэччы, што на Піншчыне, без суда і следства расстралялі выбітнага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча.

Магіла Рамана Скірмунта знаходзіцца ў ягоным жа парку. Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна паведаміла, што знаходзячыся каля пахавання з’яўляецца вельмі шмат разважанняў:

– Праходзім праз парк, падыходзім да магілы і кожны сам сабе разважае, што такое жыццё, што такое заслугі перад Радзімай, што такое любоў сваіх землякоў. Лішні раз можна задумацца, якія ж падзеі ў 1939-1940 гадах адбываліся на Палессі, калі тыя людзі, якія былі гонарам краю, першымі пайшлі на смерць.

У парэчанскім парку, які стварыў Раман Скірмунт, растуць экзатычныя дрэвы для Беларусі. Іх прэм’ер БНР звозіў з ЗША, Канады, краін Заходняй Еўропы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Паўла Куніцкага і krynitsa.info

[manual_related_posts]