Яблычны Спас на Шаркоўшчыне
“Яблычны спас” адсвяткавалі на Шаркоўшчыне ў вёсцы Алашкі. Ужо трэці год як гэтае свята змяніла назву. Раней шаркаўшчане і госці раёна адзначалі “Светлы яблычны спас – сікораўскай душы часцінка”. Свята ладзілася ў гонар земляка, садавода-аматара Івана Сікоры. Зараз пра яго ўзгадваецца ўсё менш, хоць зялёны яблык і лічыцца брэндам раёна.
Кажа сталы ўдзельнік фестывалю і мясцовы жыхар Язэп Квач:
– Дык вось, гэтай Сікораўскай душы, яе часьцінкі неяк тут мала, і напэўна з кожным годам становіцца ўсё менш і менш, і менш. Не заслужана, я лічу, гэта. Таму што нашая зямля, Алашкаўская, і нават уся Шаркоўшчынская як без імя Сікоры. Хто тут яшчэ? Драздовіч праходзіў, але ён Глыбоцкі. Цітовіч быў, але ён Пастаўскі. Таму наш сапраўдны славуты зямляк заслугоўвае без перабольшвання павагі. І павінна, каб яго дух тут адчуваўся. А вось гэтага я не заўважаю.
У мінулым годзе фэст “Яблычны спас” набыў статус міжнароднага. Сёлета на яго завіталі госці і творчыя калектывы з Літві і Латвіі. Таксама свята наведаў міністр культуры Барыс Святлоў і консул Латвіі Угіс Скуя.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі
