Ядвіга Малашчанка: Змрочныя часы ў Беларусі сыдуць



Выпускніца Баранавіцкай гімназіі №4 беларускамоўнага класа Ядвіга Малашчанка разам з сям’ёй прыехала ў Варшаву.

Сям’я вымушана была збегчы ў Польшчу, таму што 17-гадовай Ядвізе за бел-чырвона-белы сцяг на плячах пад час апошняга званка пракурор запатрабаваў грамадскія работы і адміністратыўны арышт як не маючай сродкаў заплаціць штраф. Дзяўчына з выдатным атэстатам і веданнем трох моў марыць у Польшчы набыць прафесію псіхолага:

– Я хачу стаць псіхолагам, каб пасля ў далейшым працаваць па гэтым накірунку, хачу дапамагаць людзям, каб неяк вырашыць іхнія праблемы. Нават калі мая дапамога будзе заключацца ў правільным пастаноўцы пытання, спадзяюся, што ў мяне атрымаецца.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Ядвіга Малашчанка верыць, што змрочныя часы ў Беларусі сыдуць і ўсе ўцекачы вернуцца дадому, у тым ліку яе сям’я. Яна ж вернецца адукаваным спецыялістам, каб дапамагаць людзям, раны якіх нанесеныя цяперашнім рэжымам яшчэ доўга будуць загойвацца.

Беларускае Радыё Рацыя