Як каронавірус уплывае на жыццё ў Гародні
У Гародні сітуацыя з каронавірусам выглядае наступным чынам: вялікая колькасць людзей у масках на твары; не працуюць турыстычныя фірмы, якія ўвогуле зачыненыя, ці кіраўніцтва адправіла людзей у адпачынак тэрмінам на месяц.
Таксама каронавірус адбіўся і на эканамічнай сітуацыі ў горадзе: у ніводным банкамаце, у сувязі з тым, што даляр пайшоў у гару, няма наяўных грошай, і магчымасць набыць даляры амаль адсутнічае.
Аднак людзі не паддаюцца паніцы, вялікая колькасць школаў, дзіцячых садкоў працуе, на прадпрыемствах, на ўваходах, з’явіліся антысептычныя сродкі, можна апрацаваць рукі гэтым сродкам. Але масак у аптэках і лякарнях гораду амаль няма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
