Як перамагчы анкалогію?



Анкалогія – адна са страшных хвароб, якая ў Беларусі маладзее і косіць народ поруч з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Як паказвае практыка, Беларусь слаба падрыхтавана ў плане наяўнасці якаснага спецмедабсталявання, каб выявіць хваробу на ранняй стадыі.

Пра гэта мы гаворым з госцем Рацыі –  Аляксандрам Кабанавым, які прайшоў цярністы шлях з хворым на анкалогію 46-гадовым братам:

РР: У нашых людзей склалася такое ўражанне, што ў Беларусі проста анкалагічная эпідэмія. Асабліва ў Бярозаўскім раёне, дзе ў 2018 годзе было зафіксавана 607 анкалагічна хворых на 100 тыс. насельніцтва. У 2019 годзе лічба, хутчэй за ўсё, павялічылася, але яна хаваецца.

Аляксандр Кабанаў: Сусветная практыка паказвае, што калі адбываецца выяўленне ракавай пухліны  на самай пачатковай стадыі, то шанец вылечыцца дастаткова вялікі. Пухліну выдаляюць, робяць апраменьванне, хіміятэрапію, і чалавек проста стаіць на ўліку. Ён перыядычна прыязджае ў дыспансер і праходзіць абследаванне. Самая вялікая праблема – гэта выяўленне хваробы на ранняй стадыі. Але нават на апошніх стадыях яе выявіць складана. Патрэбна адмысловае абсталяванне, МРТ, КТ. На жаль, у нас у раёнах такіх апаратаў няма ўвогуле. Толькі ў абласных цэнтрах. І не заўсёды яны працуюць. І яшчэ адна праблема, калі ў чалавека пачынаюцца праблемы са здароўем, сімптомы такія, што не адразу зразумела, што гэта анкалогія.

Спецыялістаў у нас шмат. І спецыялісты адукаваныя. І не толькі ў Бараўлянах. Справа ў тым, што гэтых спецыялістаў, па-першае, недастаткова. Па-другое, яны павінны быць ва ўсіх раённых цэнтрах. І трэцяе, гэта нармальная камплектацыя раённых бальніц усім неабходным абсталяваннем. Каб раз на год людзі з пэўнага ўзросту маглі праходзіць такое абследаванне. Тады будзе дастаткова вялікі адсотак выяўлення захворвання.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя