Як супрацуюць грамадскія арганізацыі з насельніцтвам і ўладамі?



Як супрацуюць грамадскія арганізацыі з насельніцтвам і ўладамі, абмеркавалі ў Гародні на адмысловым прэс-клубе. Сярод журналістаў, блогераў, грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны не было прадстаўнікоў адміністрацыяў і дзяржаўных устаноў. Вынікамі сустрэчы падзяліўся Міхась Маскевіч.

Больш размаўлялі датычна ўзаемадачыненняў з мясцовымі ўладамі. І Гародні ёсць чым пахваліцца, у параўнанні з Менскам ці Берасцем. Мы вылучылі 12-13 рэкамендацый, паразмаўлялі датычна ўдзелу ў грамадскіх саветах пры дзяржаўных органах. Адбылася даволі цікавая дыскусія, як, нягледзячы на тыя рамкавыя, цяжкія ўмовы, у якіх знаходзіцца грамадзянская супольнасць, выжываць і пры гэтым яшчэ ангажаваць больш людзей у сваю дзейнасць.

Але не ўсе тэмы, не ўсе грамадскія арганізацыі могуць атрымаць станоўчы досвед у супрацы з мясцовымі ўладамі. Гэтак фундаментальныя тэмы пад забаронай узаемакантакту. Праблемы пашырэння і распаўсюджання беларускай мовы, беларускага афармлення вонкавага асяроддзя, крамаў, банкаў, устаноў улады і вытворчасці не дазволеныя. Для Алега Сівагракава выйсце можна знайсці праз змены ў асабістым стаўленні да беларускай мовы многіх няўрадавых арганізацыяў.

– Рымскі сенатар, які казаў: «Карфаген павінен быць разбураны,» – заўсёды сканчаў. Дык вось, калі б мы, тыя, хто дамагаецца гэтага, пачыналі і заканчвалі: а чаму не на беларускай мове, а давайце ўсё на беларускай мове, а чаму вы выступалі не на беларускай мове, чаму вы прадстаўнік трэцяга сектара і не на беларускай мове. Я, напрыклад, бараню беларускую мову нават з пункту гледжання агульных прынцыпаў устойлівага развіцця. Гэта частка культурнай разнастайнасці.

Сустрэчы-дыскусіі таксама маюць прайсці ў іншых абласных цэнтрах краіны ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы”, якую стварылі кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара

[manual_related_posts]