Як сябе паводзіць пры сустрэчы з міліцыяй?



У Мікашэвічах адбыўся семінар на тэму “Як сябе паводзіць пры сустрэчы з міліцыяй”. Менавіта ў Мікашэвічах у гэтым годзе грамадскія актывісты часта сутыкаліся з незаконнай дзейнасцю супрацоўнікаў міліцыі.  У грамадзян мала досведу як сябе паводзіць у такіх сітуацыях, кажа адзін з арганізатараў семінару, сябра кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

– Мы разглядалі пытанні, звязаныя з незаконнай дзейнасцю работнікаў РАУС, ад моманту сустрэчы на вуліцы ці ў кватэры, да прыводу грамадзян у РАУС ці пастарунак і складання пратаколаў, тлумачальных запісак аж да скаргаў на незаконныя дзеянні міліцыянтаў.

Паводле Лазарэнкава, менавіта ролевыя гульні на гэтую тэматыку дапамагалі ўдзельнікам семінару засвойваць тэорыю больш дасканала.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота АР