Як выглядае сітуацыя з эпідэміяй на Берасцейшчыне
Смяротныя выпадкі – пераважна сярод сталых людзей. Маладзейшыя перанеслі каронавірус як звычайнае рэспіраторнае захворванне. Так выглядае сітуацыя з эпідэміяй на Берасцейшчыне.
„Усё большую колькасць жыхароў рэгіёну, што перахварэлі на COVID-19, можна сустрэць сваіх сяброў ды знаёмых”, – распавёў жыхар Баранавіч спадар Юры:
– Стараюся асабліва нідзе не тусавацца без справы. Рукі мыю з мылам пасля вуліцы. Вясной можа быць больш апрацоўваў антысептыкам, а цяпер крыху менш стаў, ужо лянота неяк. Людзі сталі трохі папрасцей, вясной мне здаецца яны былі мацней напужаныя.
Афіцыйнай статыстыкай па каронавіруснай інфекцыі па Берасцейскай вобласці чыноўнікі ды прадстаўнікі медыцынскай сферы вырашылі з шараговымі людзьмі не дзяліцца. Прычына можа палягаць у адсутнасці кантролю над сітуацыяй ці дакладным улікам хворых у разрэзе рэгіёну.
Беларускае Радыё Рацыя
