Як зафіксаваць успаміны?



Механізмы памяці. Як успаміны мяняюць нашую гісторыю і ідэнтычнасць?” На такую тэму гутарылі ў Берасці. Сустрэча ў форме дыскусіі прайшла ў творчай прасторы незалежнага тэатра „Крылы Халопа”. Гісторык, архівазнаўца Вольга Журнова адзначыла, што берасцейцы атрымалі больш інфармацыі пра тое, як зафіксаваць успаміны:

Мы размаўлялі пра методыкі працы з вусымі ўспамінамі, як іх можна інтэрпрэтаваць, што яны даюць, што нясуць. У прыватнасці, у мяне быў ухіл на тое, як праз вусны ўспамін можна выбудоўваць уласную ідэнтычнасць, нацыянальную, рэлігійную. Мне падалося, што берасцейцы цікавяцца сабой. Думаю, выбудоўванне ідэнтычнасці – для іх актуальная рэч.

Атрыманыя веды ў межах дыскусіі і выпрацаваныя ідэі дапамогуць берасцейцам зафіксаваць гісторыю ўласнай сям’і, двара або нават цэлага населенага пункта.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце