Як захаваць архітэктурную спадчыну горада?



У Берасці дыскутавалі пра тое, як захаваць архітэктурную спадчыну горада. Арганізатарам мерапрыемства выступіў праект „Берасцейскі канструктывізм”, а мерапрыемства называлася „Захаванне і рэвіталізацыя гістарычных будынкаў і гарадскога асяроддзя”. Падрабязней апавядае Валянцін Тур, адзін з арганізатараў дыскусіі:

Сустрэча прысвечана захаванню берасцейскай гісторыі і берасцейскіх будынкаў у стылі мадэрнізму. Гэта 30-ыя гады за польскім часам. У нас, у Берасці, засталося не так шмат будынкаў у гэтым стылі. Наш лектар Андрэй Далгоўскі, які напісаў кнігу пра Берасце, распавядаў, як мы, простыя берасцейцы, можам захаваць гэтыя будынкі.

Мерапрыемства наведала каля 20 чалавек. Наступная сустрэча плануецца на верасень ужо з удзелам польскіх адмыслоўцаў у галіне гісторыі і архітэктуры.

Поўны гук у далучаным файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце