Як жыхар Баранавічаў паспрабаваў стаць сябрам выбарчай камісіі



Цікавы адбор у выбарчую ўчастковую камісію №3 у Баранавічах заўважыў жыхар горада Міхаіл Сакута. Яго суседзі па дому №55 па вуліцы Рэпіна пажадалі, каб Міхаіл стаў сябрам гэтай камісіі. Людзі склалі заяву, пад якой падпісаліся 15 чалавек. І Міхаіл завёз заяву ў гарвыканкам.

Гаворыць Міхаіл Сакута:

– Зайшоў у выбарчую камісію, якая знаходзіцца ў гарвыканкаме. Сядзіць жанчына. Не, вы што, выбарчыя камісіі ў нас створаны, нічога мы не ведаем.

Міхаіл Сакута з жанчынай з камісіі не пагадзіўся. Ён сказаў, што па закону камісіі яшчэ не сфармаваны. Пасля некалькіх няўдалых спробаў адцапіцца ад настойлівага наведвальніка, яго накіравалі ў кабінет ідэолага, дзе адбылася цікавая размова:

– Чаму вы вырашылі стаць чальцом выбарчай камісіі? Кажу: „Людзі папрасілі”. Вы раней удзельнічалі ў выбарчых камісіях? “Не”. Назіральнікам былі? Кажу: “Не”. Прымем вашу заяву, толькі адкажыце, як вы ставіцеся да існай улады? “Больш адмоўна, чым станоўча”. Ну тады ўсё зразумела.

Што ідэолагу стала ясна, Сакута не ведае. Затое ён зразумеў, што не будзе ўключаны ў камісію па прычыне адсутнасці вопыту. Міхаіл папярэдзіў, што хоча прысутнічаць на паседжанні па стварэнні камісій. Хаця, як яму падалося, што дэ-факта камісіі ўжо створаны.

Беларускае Радыё Рацыя