Якім уцекачам збіраюць грошы ў праваслаўных храмах?



Праваслаўныя святары аб’явілі падчас службаў, каб прыхаджане сабралі грошы для ўкраінскіх уцекачоў у Расеі. Але гаварылі пра мэту здачы святары розных прыходаў па-рознаму.

– Бацюшка папрасіў здаць больш грошай, чым здаюць звычайна, каб аказаць дапамогу ўцекачам, якія паехалі ў Расею.

 -Бацюшка выступіў і сказаў, калі ўжо пачалі хадзіць са скарбонкаю, што збіраем грошы для пацярпелых ва Украіне прыходаў.

Святар праваслаўнага прыходу ў Тэўлях Аляксандр Панасюк сказаў, што блаславенне на збор грошай ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі атрымалі ад патрыярха Кірыла:

 – Гэтым украінскім, што ў Расею ўцяклі. Гэта ўсё з благаславення патрыярху, а ці народу гэта, ці куды – невядома.

Па словах некаторых вернікаў, прыхаджане прыходу ў Тэўлях не здавалі грошай. Казалі, каб украінскім уцекачам у Беларусі, тады іншая справа.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя