Ян Мельнікаў: Вольныя народы павінны стаць плячом да пляча



Вынікі 2017 года падсумавалі ў Атрадзе „Пагоня”, які аб’ядноўвае беларусаў, што ў розных формах удзельнічаюць у вайсковым канфлікце на баку Украіны.

Зараз Атрад „Пагоня” змяніў фармат дзейнасці – большасць беларусаў спыніла ўдзел у вайсковых дзеяннях і цяпер займаецца пераважна валанцёрска-грамадскімі справамі: дапамога ўкраінскім вайскоўцам, інфармацыйнае супрацьстаянне крамлёўскай прапагандзе, удзел у культурніцкіх захадах.

Кажа Ян Мельнікаў, які браў удзел у вайсковых дзеяннях на Данбасе з 2014 года:

– Мэта ў нас усіх супольная – вольная Украіна і вольная Беларусь. Мы разумеем, што тое, што адбываецца сёння ва Украіне – гэта не ёсць канкрэтна украінска-расейскі канфлікт. Зараз ідзе пагроза ўсяму цывілізаванаму свету, і мы лічым, што ўсе вольныя народы павінны стаць разам плячо да пляча супраць гэтай навалы.

Дзейнасць Атраду „Пагоня” выключна добраахвотніцкая, яна не фінансуецца коштам замежных ці з украінскіх дзяржаўных фондаў.

Беларускае Радыё Рацыя