„Яны ўсе супраць дзяржавы, супраць іхняга прэзідэнта. І гэта ўсім ставіцца ў віну як цяжкое абвінавачванне“



Патроны без зброі, нерабочы аўтамат, пісталет 30-га года выпуску, 5 тратылавых шашак і рагатка. Такой зброяй забяспечылі ўкраінскія ўлады і спецслужбы групу Аўтуховіча для здзяйснення дзяржаўнага перавароту і забойства Лукашэнкі, як стала вядома з судовага пасяджэння па справе «групоўкі Аўтуховіча».

Пакаранне, якое прадугледжана па артыкуле 289 частцы 3, – пазбаўленне волі ад 10 да 25 год, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

 Расказвае Алена Гундар:

–  Пачалі Маёравай чытаць у віну, што вяла інфармацыйны канал Аўтуховіча, пісала пасты, як праходзілі пратэставыя дні, свае адносіны да АМАПаўцаў.

Але такая дэталь невялікая, дзе яна піша не вельмі прыемна пра тых жа АМАПаўцаў, пра міліцыянтаў і т.п. Аказваецца, што гэта не яна пісала. Пасля зачытвання яна ўстала і сказала, што ніводны пост, што яны зачыталі, яна не пісала.

РР: То-бок гэта яны маглі дапісаць самі?

Алена Гундар: З іншых каналаў, можа, штосьці ўзялі. Таксама ёй ставіцца ў віну захоўванне зброі, дапамагала быццам Міколу хаваць зброю, перавозіць. Хоць таксама гэта абсурд, яна жыла ў вёсцы. Ён да яе прыязджаў, яны добра знаёмыя. Пры дапамозе Маёравай, а самае галоўнае – пры дапамозе сямейства Рэзановічаў. Ён святар – Рэзановіч.

Вось такія абвінавачванні. Як яны ўсе супраць дзяржавы, супраць іхняга прэзідэнта. І гэта ўсім ставіцца ў віну як цяжкое абвінавачванне. Тое, што яны свядома супраць дзяржавы, супраць улады, супраць прэзідэнта.

РР: А яны што, знайшлі зброю?

Алена Гундар: Нейкую знайшлі. Вось тое, што яны ў фільме пра тратыл паказвалі, знайшлі нейкі схрон. Не факт, што гэты схрон Міколы. І вось гэты схрон яны апісваюць з аднаго дакумента ў другі. Быў пісталет узору 1930 года, аўтамат такі, што з яго нельга страляць. Як бывае зброя ў школах для нейкага ўзору ці ў музеях. Пасля яшчэ нейкі пісталет з самаробным прыстасаваннем, які змяншае гук пры стрэле – гэта глушыцель нейкі – і тратылавыя шашкі 5 штук каля 200 грамаў, тры шашкі – да 400 грамаў, нейкая рагатка з гумай. Нейкія шапкі ўсё апісвалі, штаны, курткі камуфляжныя.

Вось гэта зброя, пры дапамозе якой яны збіраліся зрабіць дзяржаўны пераварот, і пры гэтым яшчэ фізічнае знішчэнне прэзідэнта.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]