Японскія інжынеры стварылі дырыжабль для палётаў у космас



Тры японскія інжынеры абвясцілі пра стварэнне дырыжабля для рэгулярных палётаў у космас.

Як паведамляюць сусветныя інфармагенцтвы, вопытная мадэль дырыжабля была пабудавана яшчэ два гады таму і ўвесь гэты час праходзіла тэсты і выпрабаванні. Першы камерцыйны вылет касмічнага дырыжабля запланаваны на 2018 год.

Новы і зусім нечаканы выгляд касмічнага карабля створаны на базе кампазітнага матэрыялу, які забяспечвае неабходную трываласць ўсёй канструкцыі, гарантуючы надзейнасць палётаў. Дырыжабль працуе на прынцыпе дырыжабляў пачатку 20 стагоддзя.

Праўда, запасаў кіслароду на дырыжаблі хапае ўсяго на тры дні. Але ў адрозненне ад існуючых касмічных апаратаў, дырыжабль значна выйграе ў эканамічнасці палётаў у космас. Таму яму прадказваюць вялікую будучыню.

ej.by