Яшчэ 13 чалавек судзяць па «справе аб карагодзе» ў Берасці



У судзе Маскоўскага раёна Берасця пачаўся разгляд пятай «справы аб карагодзе», паведамляе телеграм-канал «Вясна. Брэст. Фігурантаў справы 13, перадае БелаПАН.

Іх вінавацяць па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Восем падсудных прызналі віну цалкам, астатнія – часткова.

Паводле абвінавачання, фігуранты «спраў аб карагодзе» 13 верасня мінулага года прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Берасця. Знаходзячыся на праезнай частцы перасячэння праспекта Машэрава, бульвара Касманаўтаў і бульвара Шаўчэнкі, у групе з іншымі асобамі яны нібыта «наўмысна прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Беларускае Радыё Рацыя