Яшчэ 420 мігрантаў вылецелі з Беларусі ў Ірак



З Менска ў Ірак вылецеў чацвёрты эвакуацыйны рэйс. Пра гэта распавёў Іракскі авія-перавозчык Iraqi Airways. На борце было 420 чалавек. Усяго дадому было адпраўлена 1458 грамадзян Ірака.

Плануецца яшчэ тры рэйсы з Менска ў аэрапорты Эрбіля і Багдада. Адзін запланаваны на сённяшні вечар. Таксама ў раскладзе з’явіліся дадатковыя рэйсы — на 28 і 29 лістапада.

Рашэнне пытання людзей, якія прыбылі ў Беларусь для таго, каб трапіць у Еўропу, нельга назваць хуткім. Першы эвакуацыйны рэйс у Ірак быў яшчэ 10 жніўня. Большасць мігрантаў знаходзяцца ў Беларусі.