Яшчэ адны берасцейскія актывісты з’ехалі ў Польшчу
У мэтах бяспекі з Беларусі ў Польшчу з’ехалі Наталля Клімовіч з яе мужам Уладзіславам.
Яны сталі вядомыя тым, што ў Берасці ў акцыях пратэсту ўдзельнічалі ў бел-чырвона-белым аддзенні, і за гэта былі неаднаразова асуджаныя. Апошнія рэпрэсіі ў дачыненні да сям’і — праверкі іх бізнэсу за ўдзел у страйку, — распавяла сама Наталля:
– У нас быў не ператрус, а агляд, таму што гэта адбывалася ў межах праверкі. 2 лістапада ў майстэрню да нас пасля абеду прыйшлі прадстаўнікі ДФР і прад’явілі пастанову пра пачатак праверкі па факце ўхілення ад падаткаў у буйным памеры.
У ювелірную майстэрню з праверкамі яшчэ на пачатку лістапада прыходзілі прадстаўнікі ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў. Сям’я не паспела за суткі падрыхтаваць усе дакументы, што запатрабавала ў іх інстанцыя.
Беларускае Радыё Рацыя
