Яшчэ адзін раскол у беларускім грамадстве – адносна вайны ва Украіне



“Ад моманту ўварвання Расеі ва Украіну свет пачынае жыць у іншай рэальнасці, абрынуліся ўсе міжнародныя правілы, усталяваныя пасля Другой сусветнай вайны”, – гаворыць праваабаронца з Пінску Алесь Рамановіч, які працяглы час вучыўся і жыў ва Украіне.

Паводле ягоных слоў, для беларусаў расейска-украінская вайна – гэта перадусім пераасэнсаванне ўласнага светапогляду.

Я шакаваны, я не думаў, што Расея можа пачаць бамбіць гарады Украіны. Я ўсё ж такі думаў, што проста ўзмацняць групоўкі так званых ДНР і ЛНР, і адтуль пойдзе наступ. Сама сітуацыя з вайной ва Украіне спрыяе таму, што беларускае грамадства расколатае на праўкраінскае і прарасейскае. Але гэта не будзе так ярка выяўлена.

Праваабаронца ўпэўнены, што наступствы ўварвання Расеі ва Украіну будуць адчувальныя з цягам часу і цяжарам ляжуць на Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]