Яшчэ двум беларускім палітвязням адмовілі ў памілаванні



Акрамя палітзняволенага Дзмітрыя Гопты, які мае псіхічнае захворванне, адмову ў памілаванні атрымалі два жлобінцы: Віталь Прохараў, які быў непаўнагадовым пры вынясенні прысуду, і Сяргей Бекарэвіч.

Пра гэта піша «Гомельская вясна». Праваабаронцы зазначаюць, што ўсіх траіх палітвязняў асудзілі ў судзе Жлобінскага раёна за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 у Жлобіне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і  (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Сяргея Бекарэвіча пакаралі 2,5 гадамі калоніі, а Дзмітрыя Гопту і Віталя Прохарава — 2 гадамі пазбаўлення волі. Цяпер яны адбываюць свае тэрміны ў месцах зняволення.

Пры гэтым, у снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму, але 5 студзеня даслалі яму адмову.