Яшчэ некалькі ВНУ ў Беларусі павысілі кошт навучання



Яшчэ некалькі ВНУ ў Беларусі павысілі кошт платнага навучання.

У прыватнасці, кошт навучання павышаны ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Расцэнкі зацверджаны загадам рэктара і пачалі дзейнічаць з 1 сакавіка. Напрыклад, студэнты вочнай (дзённай) формы атрымання адукацыі за навучальны год павінны заплаціць Br2550, студэнты завочнай формы (на базе сярэдняй) – Br1100, студэнты завочнай формы (на базе вышэйшай) – Br1080.

Кошт дзённай формы навучання на першым-трэцім курсах спецыяльнасцей „правазнаўства” і „эканамічнае права” на юрыдычным факультэце БДУ, „міжнароднае права” на факультэце міжнародных адносін з 1 сакавіка складае Br3136 (раней – Br2851). Для студэнтаў філалагічнага факультэта па спецыяльнасцях „беларуская філалогія” і „руская філалогія”, а таксама факультэта сацыякультурных камунікацый па спецыяльнасці „сацыяльная работа” навучанне каштуе Br2242 (раней – Br2039).

Выраслі цэны на навучанне і ў БДПУ імя Максіма Танка, БДУІР.

Павышэнне кошту звязана з павелічэннем памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, змяненнем умоў аплаты працы прафесарска-выкладчыцкага складу, павелічэннем тарыфаў на камунальныя паслугі.

belta.by