Яскравае галасаванне ў гарадзенскім Цэнтры „Псіхіятрыя-наркалогія”



Узорна-паказальным выйшла галасаванне ў Гарадзенскім абласным клінічным цэнтры „Псіхіятрыя-наркалогія”. Пры гэта паведаміў кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай акрузе №51 Вадзім Саранчукоў.

Пратакол на закрытым участку па выніках галасавання сведчыць сам па сабе: за праўладную кандыдатку Лілію Кір’як прагаласавала 148 чалавек з 151! І гэта пры наяўнасці ажно 5 кандыдатаў.

„Гарадзенская вясна”