Яўген Дудкін: Дэпутаты паказалі сваю некампетэнтнасць



Актывіст БХД з Гародні Яўген Дудкін далучыўся да вялікай кампаніі па справаздачнасці дэпутатаў Нацыянальнага Сходу па Гарадзеншчыне. 

Яўген тлумачыць прычыны гэтай кампаніі наступным чынам:

– Пасля гвалтаў і тых катаванняў, якія я ўбачыў у тэлеграм-каналах, я зразумеў, што мусіць быць нейкая пэўная рэакцыя ад дэпутатаў парламента. Яны маюць хоць фармальныя паўнамоцтвы, але яны могуць гэта выкарыстаць. Гэта запыты ў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны. На жаль, яны заплюшчылі вочы. На жаль, маўчалі па гэтых фактах. Асабліва па фактах фальсіфікацыі. Таму я ініцыяваў асобна ад сябе прыватную кампанію па справаздачы гэтых дэпутатаў. І таксама іх адкліканню ў выпадку адмовы. Мы бачылі размову дэпутатаў парламента на плошчы Леніна, дзе яны паказалі сваю некампетэнтнасць, непрафесіяналізм як дэпутаты.

Па словах Яўгена Дудкіна, да кампаніі што дня далучаюцца новыя людзі:

– Тыя людзі, якія мне пісалі, прасілі бланкі, а я яшчэ раз даслаў неабходныя дакументы. Такім чынам, уся ініцыятыва, як мы бачым, падтрымліваецца знізу, людзьмі. І кожны размаўляе са сваімі суседзямі. Кожны размаўляе са сваімі знаёмымі, сябрамі. Такім чынам, не мы ідзём зверху, штосьці просім людзей, а самі людзі падтрымліваюць гэтую ініцыятыву, бачучы не прафесійнасць, не кампетэнтнасць гэтых дэпутатаў. Учора за дзень мне даслалі просьбы некалькі дзясяткаў людзей з тэлеграм-каналаў. Я быў вельмі ўражаны і хачу вам падзякаваць усім.

Адной  з першых ініцыятарак кампаніі па справаздачнасці дэпутатаў стала прафесар Святлана Куль, якая на гарадзенскіх мітынгах таксама прасіла далучыцца да гэтай кампаніі гарадзенцаў. Цяпер Святлана Куль і Яўген Дудкін працуюць у адной камандзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча