Яўген Дудкін: Мы накіравалі скаргу ў ЦВК



Былы кандыдат ў гарадскі савет Гародні, кіраўнік БХД па Гародні,  Яўген Дудкін 27 лютага адправіў у ЦВК скаргу, у якой распісаў вялікую колькасць парушэнняў Выбарчага кодэксу, якія зафіксавалі яго давераныя асобы і назіральнікі.

– На падставе скаргаў і заўваг назіральнікаў, якія былі на выбарчых участках, гэта Альшанская выбарчая акруга №13 і Агінская выбарчая акруга № 23, быў складзены цэлы спіс скаргаў, заўваг, якія ўвасобілі цэлую заявую аб непрызнанні выбараў на азначаных акругах.

Яўген Дудкін канстатуе, пра тое, што адбывалася падчас выбараў на акрузе, мусяць ведаць яе жыхары.

– Я лічу, што варта пра гэта казаць, не трэба хаваць праўду, яе трэба паказваць, каб людзі ведалі, што сапраўды ёсць пытанні да правядзення выбараў на гэтых участках. А мы будзем рыхтавацца да наступных кампаній, каб праверыць наколькі падрыхтуюцца наступныя выбарчыя камісіі, і праверыць, ці будзе ўсё адпавядаць Выбарчаму кодэксу і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Па словах Яўгена Дудкіна, ён будзе і надалей змагацца за тое, каб выбары на яго акрузе прызналі несапраўднымі.

Беларускае Радыё Рацыя