Яўген Скрабутан: Народ узяў перадышку



Спад пратэстаў — гэта выключна часовая з’ява. Хутка з’явяцца сур’ёзныя эканамічныя цяжкасці, якія выведуць яшчэ больш людзей на вуліцы. Такога меркавання прытрымліваецца кіраўнік берасцейскай інфармацыйна-кансалтынгавай установы „Агенцтва Пропус” Яўген Скрабутан.

Ён адзначыў, што ёсць дынаміка на памяншэнне колькасці ўдзельнікаў мерапрыемстваў:

– Пратэстны патэнцыял даволі высокі, але выглядае так, што народ узяў перадышку. Наступная хваля пратэсту, хутчэй за ўсё, будзе звязана, мне так падаецца, з відавочным пагаршэннем якасці жыцця. Мы бачым, што даляр пайшоў уверх, цэны ў крамах растуць, растэрміноўкі і крэдыты перасталі людзям выдаваць. Ну і гэта не можа доўга працягвацца і ўрэшце рэшт павінна выбухнуць.

Яўген Скрабутан не выключае, што чарговая буйная хваля пратэстаў можа прайсці ўжо гэтай восенню. Усё залежыць ад стану эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце