Яўген Цітоў, якога пакаралі за сарваны дзяржаўны сцяг, выйшаў на волю



На 12 студзеня ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 974 чалавекі.12 студзеня ў палітзняволенага жыхара Жлобіна Яўгена Цітова скончыўся тэрмін адбыцця пакарання, і ён выйшаў на волю, паведамляе «Вясна». 

Яўген Цітоў

На палітвязня Эміля Гусейнава ціснуць у калоніі. Да 4 лютага мужчыну будуць утрымліваць у памяшканні камернага тыпу. Ён расказаў, што ў лістападзе яго трымалі ў ШІЗА 30 дзён.  А ў снежні яго зноў пакаралі 10 суткамі ў штрафным ізалятары. Пры гэтым тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін пакарання, піша «Вясна»

Гусейнава абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і  прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.