„Ён зрабіў усё магчымае” – кажуць пра Шушкевіча яго калегі



У ноч з 3 на 4 траўня памер першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Яму было 87 гадоў. Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, гонар і сумленне нацыі, чалавек-эпоха, так пра Станіслава Шушкевіча сказаў былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, член партыі БНФ, былы старшыня камісіі па замежных справах і знешнеэканамічных сувязях, беларускі амбасадар у Нямеччыне ў 90-х гадах Пётр Садоўскі:

– Лёс выбраў яго быць першым кіраўніком нашай незалежнай Беларусі. Ён быў маім калегам цягам 6 гадоў, доўгі час быў маім суседам. Пра яго можна толькі сказаць добрае слова, таму што калі я сам сабе стаўлю на яго месца, то я не ведаю, ці я зрабіў бы нешта лепш. Ён зрабіў усё магчымае. Я быў у апазіцыі Народнага Фронту, потым быў амбасадарам. Прыходзілася непасрэдна з ім шмат сутыкацца. Ён заўсёды праяўляў найлепшыя чалавечыя якасці, быў чалавек лагічны і сціплы.

Цалкам гукавы файл:

Паводле ўнучкі Станіслава Шушкевіча Станіславы Гліннік, яна ганарыцца сваім дзедам, гэта чалавек, якому Беларусь абавязана сваёй незалежнасцю. Станіслава Гліннік мае надзею, што беларусы працягнуць тое, што пачаў рабіць яе дзед і чакае ўсіх беларусаў на развітанне з яе дзядуляй.

Беларускае Радыё Рацыя