Юбілей Беларускай гімназіі ў Вільні
8 лютага ў Віленскай ратушы адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-гадовага юбілею Гімназіі імя Францыска Скарыны.
Гімназія з беларускай мовай навучання працягвае традыцыі знакамітай Віленскай беларускай гімназіі, якая працавала з 1919 г. па 1944 г. Лучнасць паміж двума навучальнымі ўстановамі была паказана ў афармленні ўрачыстасцяў.
Вучняў і настаўнікаў прывіталі прадстаўнікі літоўскіх і беларускіх уладаў, прамовы якіх гучалі на беларускай і літоўскіх мовах. Усе адзначылі важнасць беларускай адукацыі ў Вільні і абяцалі далейшую падтрымку. Кожны віншавальны выступ сканчаўся ўручэннем падарункаў.
Беларускае Радыё Рацыя
