Юлія Сіротка: Мы – адукаваныя беларусы з моцнымі каранямі



Дукорскі маёнтак адсвяткаваў сваё 5-годдзе, зладзіўшы фестываль „Дукорская брама”.

На яго сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і госці з усіх куткоў Меншчыны.

Гаворыць арт-дырэктарка фэсту Юлія Сіротка:

– Усё ідзе да папулярызацыі нашай беларускай арыстакратычнай культуры. Усе вельмі шмат і часта кажуць, што беларусы – гэта сялянскі народ. На самой справе ў нас было вельмі шмат шляхты – каля 20% ад агульнай колькасці насельніцтва. У Вялікім Княстве была вельмі вялікая колькасць шляхты. У Еўропе ў тыя часы такой арыстакратыі было каля 5%. Таму мы хацелі б паказаць людзям, што мы не сяляне, а адукаваныя людзі з моцнымі каранямі.

Сёлетні фестываль „Дукорская брама” прысвечаны тэатру, бо 300 гадоў на таму ў маёнтку Дукора таксама існаваў свой аматарскі тэатральны гурт.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]