Юрась Беленькі: Ідзе гібрыднае ўварванне ў Курапаты



Намеснік старшыні Партыі КХП-БНФ Юрась Беленькі выказаў сваё стаўленне да таго, што ўлады вырашылі паставіць у Курапатах памятны знак.

Курапаты – месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. Памятны знак улады вырашылі паставіць на так званай Галгофе.

Юрась Беленькі: Збіраюцца паставіць знак у Курапатах тыя ж людзі, што паставілі фэйкавую “Лінію Сталіна” і адмовіліся раскрыць архівы КДБ. Людзі, якія на працягу многіх гадоў нічога не рабілі для Курапатаў, а толькі шкодзілі. Калі мы лавілі за руку вандалаў, то гэтая дзяржава іх адмазвала і не прыцягвала да адказнасці. І гэтыя людзі, якія змянілі ахоўныя межы і дазволілі размясціць ля Курапатаў рэстаран, сёння ставяць памятны знак. І пры гэтым ніхто нават не параіўся ні з царквой, ні з грамадскасцю, з тымі, хто 30 гадоў займаўся Курапатамі. Гэта ўсё сведчыць, што намеры людзей не шчырыя. Днямі будаўнікі пры валцы леса крыжы руйнавалі, дык гэта нармальна? Але адказ тут просты: ім усё роўна, гэтыя крэжы ім абсалютна да лямпачкі і Курапаты.

РР: На Ваш погляд, чаму ўлады каля трыццаці год ігнаравалі Курапаты, а зараз вырашылі звярнуць увагу?

Юрась Беленькі: Улады прымяняюць такую форму, каб абазначыць сваю прысутнасць у “справе Курапат”. Маўляў, зрабілі “хоць штосьці”, але ў той жа час ідзе гібрыднае ўварванне ў Курапаты. Зянон Пазьняк яшчэ раней казаў, што такім чынам возьмуць мемарыяльяны знак і тэрыторыю у Курапатах на баланс дзяржавы і там ужо будуць рабіць тое, што палічаць патрэбным. Не звяртаючы ўвагу на тое, што там ужо створаны народны мемарыял.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]