Юрась Губарэвіч: Не павінны існаваць падобныя практыкі спагнання грошай



Апазіцыйныя партыі дзейнічаюць разам супраць так званага дэкрэта на „дармаедства”. Усё больш беларусаў атрымліваюць «лісты шчасця» з падаткавай з патрабаванне заплаціць падатак і такім чынам паўдзельнічаць у фінансаванні выдаткаў дзяржавы.

Да нас звяртаюцца абураныя гэтым падаткам людзі і мы, наколькі магчыма, аказваем юрыдычную дапамогу, – кажа лідар Руху За Свабоду Юрась Губарэвіч.

– Натуральна, што не павінны існаваць падобныя практыкі спагнання грошай з людзей за іх права мець, альбо не мець нейкі апочваемы занятак. Мы вырашылі дапамагаць тым людзям, якія да нас звяртаюцца, даючы ім юрыдычныя паслугі, перадусім гэта падрыхтоўка заяваў у падаткаваю, а таксама ў пракуратуру, каб праверылі на прадмет законнасці патрабаванняў.

Потым суд і нават гатовыя дайсці да камітэта па правах чалавека ААН, – кажа Юрась Губарэвіч, паводле якога так званы дэкрэт аб „дармаедах” груба парушае правы беларусаў. Лісты атрымліваюць тыя, хто па нейкіх прычынах не працаваў у 2015 годзе пэўную колькасць дзён.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя