Юры Несцярэнка: Мы ўсе абавязкова вернемся



Беларускі музыка і літаратар, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Юры Несцярэнка быў вымушаны пакінуць Радзіму і часова апынуўся ў Грузіі.

Пра немагчымасць працы ў Беларусі:

– Дзіўная і недарэчная проста сітуацыя, што немагчыма выехаць, немагчыма атрымаць нейкіх візаў. Заўсёды былі цяжкасці з гэтым пытаннем, але заўсёды гэта магчыма было вырашыць. Сітуацыя, якая падштурхнула нас – гэта ўжо нейкая маральная неабходнасць дзесьці глынуць свежага паветра. Паехаць падалей ад нейкай сітуацыі, якая не паляпшаецца, а толькі нешта заціскаецца, недзе завінчваецца.

Па яго словах, ён не губляе надзеі вярнуцца ў Беларусь:

– Абавязкова, гэта безумоўна, мы вернемся.

Юры Несцярэнка друкаваў свае творы ў часопісах „Дзеяслоў”, „Маладосць”, „Бярозка”, „Верасень”, „Тэрмапілы”, газетах „Літаратурная Беларусь”, „Літаратура і мастацтва”, і плануе выступаць у Грузіі для беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]