Юры Санько: Ці стане Буткевіч “другім Кандрусевічам” – пакажа час



Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч замяніў на пасадзе Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Тадэвуша Кандрусевіча, які выйшаў на пенсію.

Абранне новага Старшыні пракаментаваў часова выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Юрый Санько:

 – Кіраўнік Канферэнцыі – гэта галоўны біскуп Беларусі, таму што ён адказвае за ўсю Канферэнцыю і сочыць за дзейнасцю Касцёла, за яго функцыянаваннем у Беларусі. Не трэба чакаць ад Старшыні Канферэнцыі, што будзе зараз нейкая рэвалюцыя, нейкія змены. Гэта іншы чалавек. Як будзе далей развівацца дзейнасць Касцёла агульнабеларускага, цяжка зараз нешта сказаць.

Па словах Юрыя Санько, на сёння адной з праблемаў Касцёлу на Беларусі з’яўляецца ўвядзенне інстытуту турэмных капеланаў, якія маглі б наведваць зняволеных у турмах Беларусі.

На фота: Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юрыя Санько і catholic.by