Юрыст Офіса правоў людзей з інваліднасцю пакінуў Беларусь
Юрыст Офіса правоў людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі пакінуў Беларусь.

Раней тое ж зрабіў ягоны калега Сяргей Драздоўскі.
„Сёння Сяргей і Алег паспяхова эвакуяваныя з Беларусі і знаходзяцца ў бяспецы”, — паведаміў праваабаронца Андрэй Стрыжак. Драздоўскі, як паведамляе „Вясна”, цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне, у адмысловым месцы для ўцекачоў у якасці асобы, якая папрасіла прытулку.
У лютым мінулага году Драздоўскага і Граблеўскага дапыталі ў Следчым камітэце.
Пасля допыту Граблеўскага затрымалі, а Драздоўскага змясцілі пад хатні арышт. У ліпені абодвух выпусцілі з-пад арышту з падпіскай пра нявыезд, следства яшчэ працягваецца.
