З 1 лістапада ў Беларусі падвышаюцца працоўныя пенсіі



У Беларусі з 1 лістапада працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5,3 працэнта. Адпаведны ўказ нумар 419 „Аб павышэнні пенсій” Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Пераразлік ажыццяўляецца шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.