З 1 лютага ў Беларусі не будзе дыялапу



Дыялап – гэта доступ у інтэрнэт праз мадэм і тэлефонную сувязь. “Белтэлекам” адключае гэты сервіс, паколькі ў яго вельмі нізкая хуткасць. Абанентам прапаноўваецца падабраць больш сучасны варыянт падключэння да глабальнай сеткі. Журналіст Ларыса Шчыракова ўзгадвае пра нязручнасці дыялапу.

– Сам інтэрнэт быў паганы. Відэа ж мы не глядзелі тады, бо не цягнула зусім. Калі гэта тэкставы матэрыял, то ён даволі хутка грузіўся, а калі гэта нейкі фотарэпартаж, дзе больш за 5 карцінак з вялікім пашырэннем, то, канешне, гэта было павольна – увесь час сядзіш і глядзіш на экран, дзе штораз на міліментр адкрываецца карцінка, а праз некалькі хвілін у цябе ўжо адпадае жаданне глядзець гэтыя карцінкі.

Дыялап – найбольш просты варыянт выхаду ў інтэрнэт. Для гэтага неабходны толькі мадэм і тэлефонная сувязь. Аплата паслугаў адбываецца пахвілінна. Падчас працы ў сеці інтэрнэт тэлефонная сувязь занятая.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота mediasat.info