З Беларусі ўдалося выехаць журналістцы Інэсе Студзінскай



З Беларусі ўдалося выехаць журналістцы Інэсе Студзінскай. Пра паспяховую яе „эвакуацыю” паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці Андрэй Стрыжак. Цяпер Студзінская знаходзіцца ў бяспечным месцы.

Інэса Студзінская раней працавала на „Радыё Свабода” (у канцы мінулага года яго беларуская рэдакцыя была прызнаная ў нашай краіне „экстрэмісцкім фармаваннем”), але ў 2020-м МЗС Беларусі пазбавіў яе акрэдытацыі. У ліпені 2021 года Студзінскую затрымалі. За кратамі журналістка правяла дзесяць дзён, трымала галадоўку. Яна была прызнана палітзняволенай.

[manual_related_posts]