З чацвярга надвор’е пачне псавацца



25 траўня днём з тэрыторыі Балтыкі на паўночны захад краіны перамесціцца малаактыўны франтальны раздзел. У асобных раёнах, а па Гомельскай вобласці на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 12°С, максімальная днём +16.. + 23°С.

26 траўня большая частка тэрыторыі краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў з поўначы Балтыкі. Чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. + 11°С, максімальная днём +13.. + 20°С.