З дэпутатам абмеркавалі пытанні „Народнага рэферэндуму”



На Берасцейшчыне прадстаўнікі кампаніі “Гавары Праўду!” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада абмеркавалі беларускую і ўкраінскую сітуацыю з абраннікам народа. Актывісты сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Кобрынскага рэгіёну Аляксандрам Зазулем ад імя пяцідзясяці тысяч грамадзян, што паставілі подпісы пад зваротам аб правядзенні “Народнага рэферэндуму”, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Безумоўна, што асноўная гаворка была прысвечана шасці пытанням “Народнага рэферэндуму”. Другая тэма – гэта дзеці вайны. Былі абмеркаваныя і іншыя тэмы, самыя розныя – ад гісторыі Беларусі, дарэчы якую вельмі паважае дэпутат, да сучасных праблем, якія існуюць у грамадстве.

“Яшчэ адна мэта сустрэчы – пошук шляхоў выхаду з палітычнага і эканамічнага крызісу, які зараз назіраем у Беларусі”, – падагульніў Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]