З дзіцячага садка ў Добрушскім раёне эвакуіравалі 96 чалавек



У Добрушскім раёне ў дзіцячым садку адбылося кароткае замыканне электраправодкі, эвакуіраваны 96 чалавек, паведамляе МНС. Здарэнне адбылося раніцай 29 снежня. Ва ўстанове адукацыі «Жгунскі дзіцячы сад» адбылося задымленне. У гэты час праходзіў ранішнік: у будынку знаходзіліся 45 дзяцей, 26 работнікаў дзіцячага садка і 25 бацькоў.

Да прыбыцця работнікаў МНС ўсе людзі самастойна пакінулі памяшканне. Устаноўлена, што кароткае замыканне электраправодкі адбылося на першым паверсе, адкрытага гарэння не было.

ont.by

Фота: romankozlov.ru